{"product_id":"вандроўка-ліфтам","title":"Вандроўка ліфтам","description":"\u003cp\u003eА што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на верандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго свету на гэты – і атрымаць адказ? \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЮгася Каляда зноў працуе з падменай жанраў. «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спекулятыўная фантастыка пра будову таго свету – з ліфтамі, таймлайнамі жыцця, белым туманам і бюракратыяй, – але паступова ператвараецца ў псіхалагічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, бязглуздыя памылкі маладосці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыццё аднаго чалавека злучаецца з пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eДзеянне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе – і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003ePages\u003c\/strong\u003e: \u003cspan\u003e228\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eISBN\u003c\/strong\u003e: 9786098350203\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003ePublisher\u003c\/strong\u003e: Пфляўмбаўм\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eYear\u003c\/strong\u003e: 2026\u003c\/p\u003e","brand":"Югася Каляда","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55066210730317,"sku":"9786098350203","price":12.5,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0016\/9325\/3689\/files\/aca6b29b2732db2733693789df1082c3.webp?v=1792053383","url":"https:\/\/knygynas.biz\/products\/%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d1%80%d0%be%d1%9e%d0%ba%d0%b0-%d0%bb%d1%96%d1%84%d1%82%d0%b0%d0%bc","provider":"Knygynas eureka!","version":"1.0","type":"link"}