{"product_id":"пра-чалавечнасць-у-цёмныя-часы","title":"Пра чалавечнасць у цёмныя часы","description":"\u003cp class=\"MsoNormal\"\u003eГэты зборнік эсэ Ханны Арэнт пачаўся з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м. «Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіў панятак «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў сааўтарамі злачынства ці пасіўнымі саўдзельнікамі. Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». І сёння вы трымаеце ў руках першую кнігу знакамітай мысляркі па-беларуску.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003e«Паводле Ханны Арэнт, нацыянал-сацыялізм быў спробай знішчыць чалавечае ў чалавеку, а калі дакладней — выраўнаваць людзей пад лінейку і тым самым знішчыць свет, які існуе паміж людзьмі ва ўсёй іх разнастайнасці. Іншымі словамі, знішчыць поліс. Таму, укладаючы гэты том, я шукала матэрыялы, у якіх разглядаюцца палітычныя, маральныя і духоўныя складанасці людзей у такія змрочныя часы. Урэшце, гаворка пра тое, каб не паддавацца страху і бездапаможнасці, не дазваляць заняволіць сябе тым, хто мае ўладу, але ўвесь час змагацца за захаванне адказнасці і свабоды дзеянняў. (Важна падкрэсліць, што, на думку Арэнт, прыпэўных абмежаваннях учынкам можа быць нават бяздзейнасць.)»\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003eМары Луізэ Кнот\u003c\/i\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003ePages\u003c\/strong\u003e: 287\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eISBN\u003c\/strong\u003e: 9786098350166\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003ePublisher\u003c\/strong\u003e: Пфляўмбаўм\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eYear\u003c\/strong\u003e: 2026\u003c\/p\u003e","brand":"Ханна Арэнт","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53510106382669,"sku":"9786098350166","price":12.5,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0016\/9325\/3689\/files\/arendt.png?v=1773134627","url":"https:\/\/knygynas.biz\/products\/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d1%87%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d1%87%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%86%d1%8c-%d1%83-%d1%86%d1%91%d0%bc%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d1%87%d0%b0%d1%81%d1%8b","provider":"Knygynas eureka!","version":"1.0","type":"link"}