Вандроўка ліфтам

    Югася Каляда

    Вандроўка ліфтам


Įprasta kaina €12,50 €0,00

А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на верандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго свету на гэты – і атрымаць адказ? 

Югася Каляда зноў працуе з падменай жанраў. «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спекулятыўная фантастыка пра будову таго свету – з ліфтамі, таймлайнамі жыцця, белым туманам і бюракратыяй, – але паступова ператвараецца ў псіхалагічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, бязглуздыя памылкі маладосці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыццё аднаго чалавека злучаецца з пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі.

Дзеянне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе – і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.

Pages: 228

ISBN: 9786098350203

Publisher: Пфляўмбаўм

Year: 2026



Susijusios knygos