atrinkta angliška ir lietuviška literatūra
atrinkta angliška ir lietuviška literatūra
Krepšelis 0
Чароўны час: выбраная паэзія

Įprasta kaina €7,50

Пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага.

Упершыню асобнай кнігай на беларускай мове адкрываецца чытачкам і чытачам паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігур літоўскай паэзіі на сённяшні дзень. Гэтую кнігу склалі яе выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя дасюль не друкаваныя творы. У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадства тэмы: рэпрэзентацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх яўрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасці, праз шыццё), мацярынства, лесбійства, алкагалізм, крытыка радыкалізму, экалогія. Яе паэзія апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але, тым не менш, аўтарка прытрымліваецца тонкага ўнутранага рытму. Паэтка вылучаецца адкрытасцю, смеласцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камедыі жанчыны ў патрыярхатным грамадстве.

 

Pages: 160

ISBN: 9786098350036

Publisher: Пфляўмбаўм

Year: 2024



Susijusios knygos