Пра чалавечнасць у цёмныя часы

    Ханна Арэнт

    Пра чалавечнасць у цёмныя часы


Įprasta kaina €12,50 €0,00

Гэты зборнік эсэ Ханны Арэнт пачаўся з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м. «Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіў панятак «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў сааўтарамі злачынства ці пасіўнымі саўдзельнікамі. Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». І сёння вы трымаеце ў руках першую кнігу знакамітай мысляркі па-беларуску.

«Паводле Ханны Арэнт, нацыянал-сацыялізм быў спробай знішчыць чалавечае ў чалавеку, а калі дакладней — выраўнаваць людзей пад лінейку і тым самым знішчыць свет, які існуе паміж людзьмі ва ўсёй іх разнастайнасці. Іншымі словамі, знішчыць поліс. Таму, укладаючы гэты том, я шукала матэрыялы, у якіх разглядаюцца палітычныя, маральныя і духоўныя складанасці людзей у такія змрочныя часы. Урэшце, гаворка пра тое, каб не паддавацца страху і бездапаможнасці, не дазваляць заняволіць сябе тым, хто мае ўладу, але ўвесь час змагацца за захаванне адказнасці і свабоды дзеянняў. (Важна падкрэсліць, што, на думку Арэнт, прыпэўных абмежаваннях учынкам можа быць нават бяздзейнасць.)»
Мары Луізэ Кнот

Pages: 287

ISBN: 9786098350166

Publisher: Пфляўмбаўм

Year: 2026



Susijusios knygos