Марыя Маціёс
Салодкая Даруся
«Салодкая Даруся» Марыі Маціёс – трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям'і. Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба.
«Раман украінскай пісьменніцы Марыі Маціёс называюць «трагедыяй, адэкватнай ХХ стагоддзю». Перад намі разгортваюцца старонкі прыватнага жыцця на фоне эпічнай украінскай гісторыі. Гэтую кнігу варта сёння прачытаць кожнаму, каб зразумець, чаму нашае мінулае робіцца нашай будучыняй, і падумаць над тым, як выбрацца з гэтай пасткі». (Святлана Алексіевіч)
Formatas/puslapiai: kieti viršeliai / 224 puslapiai
ISBN: 9786099637136
Leidykla: Pflaumbaum
Metai: 2023