Эйфарыя

    Марыя Пархімчык

    Эйфарыя


Įprasta kaina €12,50 €0,00
На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць на свяце ўраджаю.

Усё ад пачатку ідзе не па плане. Героям даводзіцца прайсці праз выпрабаванні, якія стварае для іх нехта на востраве. Аднак хутка прыгоды пачнуцца і для тых, хто імі кіруе… Дзе праўда, дзе выдумка — дакладна не адкажа ўжо ніхто.

Разам з героямі «Эйфарыі» чытач завітае на юбілей народнага артыста, зазірне ў цэнтр псіхічнага здароўя, наведае шыкоўны замак, паглядзіць лялечны спектакль, дасць драла ад лясных драпежнікаў і разгадае загадку ўсюдыісных помнікаў правадыру.

Format/pages: paperback / 228 pages

Publisher: Пфляўмбаўм

ISBN: 9786098350128

Year: 2025



Susijusios knygos